ул. Лермонтова, д. 16, 247618, г. Хойники, Гомельская обл.,

Новости

27 марта 2020 г.
Міжнародны дзень тэатра

Штогод 27 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень тэатра. Гэтае свята было ўстаноўлена Міжнародным інстытутам тэатра і ўпершыню адзначалася 27 сакавіка 1962 года ў дзень адкрыцця сезона Тэатра Нацый у Парыжы, дзе прагучала пасланне французскага пісьменніка і мастака Жана Както. З таго часу Дзень тэатра адзначаецца па ўсім свеце і традыцыйна праходзіць пад дэвізам: «Тэатр як сродак ўзаемаразумення і ўмацавання міру паміж народамі».

Задачы Міжнароднага дня тэатра (а таксама і Міжнароднага дня танца) такія: распаўсюджваць мастацтва па ўсім свеце; тлумачыць каштоўнасць мастацтва; садзейнічаць танцавальным і тэатральным супольнасцям у развіцці іх творчасці, каб прыцягнуць грамадскасць да разумення гэтых формаў мастацтва і іх падтрымкі; атрымліваць задавальненне ад мастацтва.

Першыя згадкі пра тэатральныя пастаноўкі датуюцца 2500 годам да н. э. Першыя вядомыя тэатральныя пастаноўкі праходзілі ў Егіпце і былі прысвечаны гісторыі бога Асірыса. Разнастайныя формы відовішчаў са сцэнічнай тэхнікай існавалі ў Старажытнай Грэцыі, Індыі, Кітаі, Японіі і іншых краінах. У сярэднявеччы носьбітамі тэатральнай творчасці былі вандроўныя акцёры. Са старажытных часоў вядомы тэатр лялек.

Вытокі беларускага тэатральнага мастацтва – у народных святах, абрадах, рытуалах, гульнях.

З даўніх часоў княскія і баярскія піры ажыўляліся прысутнасцю скамарохаў, асабліва піры вясельныя. Але выступалі скамарохі і на вуліцах, плошчах, на палях. З ХVІ ст. вядомы беларускі народны тэатр батлейка. Падобныя тыпы тэатраў існавалі і існуюць ва Украіне (вяртэп), у Расіі (тэатр Пятрушкі), Польшчы (шопка). У розных варыянтах батлейка была вядома па ўсёй Беларусі. Батлеечнікі, якіх на Гарадзеншчыне называлі ралёшнікамі, а на Магілёўшчыне – кукольнікамі, вадзілі лялек па проразях паверхаў двух’яруснай скрынкі. Тэатральныя пастаноўкі адбываліся часцей на вуліцах гарадоў, мястэчак, а таксама ў месцах збору людзей (шынок, карчма, вялікая хата) на святы. Падчас батлеечных пастановак ігралі на скрыпцы ці білі ў бубен. Часцей разыгрываліся сцэнкі з адвольнай інтэрпрэтацыяй жыцця Хрыста («Цар Ірад», «Цар Максіміліян»), а таксама бытавыя замалёўкі пра Дзеда, Бабу, Селяніна, Цыгана, Франта, Салдата, Доктара і інш. («Мужык і доктар», «Вольскі – купец польскі», «Франт і паненка» і інш.).

Унікальнай з’явай беларускай культуры з’яўляюцца так званыя «прыгонны тэатр», у якім акцёрамі былі прыгонныя сяляне, і «школьны тэатр» пры духоўных навучальных установах. З ХVІІІ ст. атрымалі распаўсюджанне прыватныя гарадскія і маёнткавыя тэатры (Шклоўскі тэатр Зорыча, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, тэатры ў Магілёве, Слуцку, Слоніме. Першыя спробы стварэння беларускай прафесійнай драматургіі і нацыянальнага тэатра адносяцца да ХІХ ст.

У пачатку ХХ ст. былі шырока распаўсюджаны так званыя «беларускія вечарынкі», якія садзейнічалі ўзнікненню прафесійнага беларускага тэатра – Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Вялікі ўнёсак у развіццё прафесійнага беларускага тэатра ўнеслі арганізаванае ў 1917 годзе Першае беларускае таварыства драмы і камедыі і створаны ў 1920 годзе Беларускі дзяржаўны тэатр.

Сёння ў Беларусі дзейнічаюць 29 дзяржаўных прафесійных тэатраў. У 2019 годзе тэатры прадставілі 1 105 спектакляў, іх паглядзелі 1 700 000 гледачоў. Беларускія артысты правялі звыш 2 600 гастрольных мерапрыемстваў у краіне, за межамі – 303 выступлення.

Пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь праводзяцца міжнародныя тэатральныя фестывалі і форумы: «М.@rt.контакт» (Магілёў), «Белая Вежа» (Брэст), «ТеАРТ» (Мінск), «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель), Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча.

27 сакавіка адзначыць свята запрашае Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У вечар на яго галоўнай сцэне будзе паказана візітоўка Купалаўскага, спектакль «Паўлінка», які гледачы па ўсім свеце змогуць паглядзець анлайн. Акрамя таго, у межах праекта «Тыдзень Купалаўскага online» аматарам беларускага тэатральнага мастацтва прапануюцца трансляцыі запісаў спектакляў «Школа падаткаплацельшчыкаў», «Вельтмайстар-акардэон» і «Ураджай».

Міжнародны дзень тэатра не мае ў Беларусі афіцыйнага дзяржаўнага статусу, але ў гэты дзень хочацца павіншаваць усіх работнікаў тэатраў і пажадаць творчых поспехаў і новых адкрыццяў!

+1 +-

Вернуться в раздел Новости
Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Попечительский совет является органом самоуправления учреждения образования и создается с целью оказания содействия в обеспечении его деятельности и развития....
Открыть раздел Попечительский совет
Шестой школьный деньШестой день учебной недели используется для укрепления физического, психологического и морального здоровья, интеллектуального развития и гражданского становления школьника, участия...
Открыть раздел Шестой школьный день
Школьная формаУважаемые родители! Ваш ребенок обучается в государственном учреждении образования....
Открыть раздел Школьная форма
Присоединение Республики Беларусь к Марракешскому договору Президентом Республики Беларусь 20 мая 2020 г....
Открыть раздел Марракешский договор
Уважаемые родители, учащиеся, педагоги!...
Открыть раздел Служба медиации
Оставьте запись в нашей гостевой книге - мы будем искренне рады!...
Открыть раздел Обратная связь
Республиканский конкурс «Открываем Беларусь» проводится с марта по октябрь 2024 года на призы Республиканского совета по исторической политике при Администрации Президента...
Открыть раздел Конкурс "Открываем Беларусь"
The LineAct Platform